Skip Navigation

National Geographic Society Este programa se distribuye en los Estados Unidos y Canadá por National Geographic y EHD. [obtenga más información]

DVD ilustrado plurilingüe

La biología del desarrollo prenatal




БІЯЛОГІЯ ЎНУТРЫВАНТРОБНАГА РАЗВІЦЦЯ

.Беларуская мова [Belarusian]


 

Descargar versión en formato PDF  ¿Qué es PDF?
 

El embrión de 8 semanas

Capítulo 30   8 semanas: desarrollo del cerebro

У 8 тыдняў мозг вельмі складаны і складае амаль што палову ад агульнай вагі цела эмбрыёна.

Рост працягваецца ў незвычайна хуткім тэмпе.

Capítulo 31   Cualidad de diestro y zurdo

К 8 тыдню 75% эмбрыёнаў выяўляюць перавагу правай рукі. Астатнія падзяляюцца роўна на тых, хто выяўляе перавагу левай рукі, і тых, хто яшчэ не вызначыўся. Гэта самыя першыя адзнакі, паводле якіх вызначаецца перавага правай ці левай рукі.

Capítulo 32   Voltearse

Падручнікі па педыятрыі апісваюць здольнасць "пераварочвацца," якая з'яўляецца праз 10 - 20 тыдняў пасля нараджэння. Аднак, гэтая каардынацыя, якая ўражвае, выяўляецца значна раней ў асяродзі з невялікай сілай цяжару, у напоўненым вадкасцю амніятычным мяшку. Толькі недахоп сілы, неабходнай для пераадольвання большай сілы цяжару звонку ад маткі, папярэджвае нованароджаных ад пераварочвання.

На працягу гэтага часу эмбрыён становіцца фізычна больш актыўным.

Рухі могуць быць павольнымі ці хуткімі, адзінкавымі ці паўтарацца, спантаннымі ці рэфлектыўнымі.

Павароты галавы, выцягванне шыі, а таксама дакрананні рукамі да твару адбываюцца ўсё часцей.

Дотык да эмбрыёна выклікае ў яго касавурванне, рух сківіцы, сцісканне рук, а таксама змены кірунку пальцаў ног.

Capítulo 33   Fusión de los párpados

Паміж 7 і 8 тыднем, верхнія і ніжнія павекі вачэй хутка растуць над вачыма і часткова злучаюцца разам.

Capítulo 34   Movimiento respiratorio y micción

Хаця ў матцы адсутнічае паветра, к 8 тыдню эмбрыён дэманструе перарывістыя дыхальныя рухі.

К гэтаму часу ныркі выпрацоўваюць мачу, якая выпускаецца ў амніятычную вадкасць.

У эмбрыёнах мужчынскага полу, яечкi, якія развіваюцца, пачынаюць выпрацоўваць і вызваляць тэстастэрон.

Capítulo 35   8 a 9 meses (32 a 36 semanas): formación de alvéolos, agarre firme, preferencias de sabor

Косці, суставы, цягліцы, нервы і крывяносныя сасуды канечнасцей вельмі падобныя на свае адпаведнікі ў дарослых людзей.

К 8 тыдню эпідэрміс, ці знешні пласт скуры, становіцца шматпластавай мембранай, шмат губляючы са сваёй празрыстасці.

Бровы растуць як валасы, якія з'яўляюцца вакол вуснаў.

Capítulo 36   Resumen de las primeras 8 semanas

Восем тыдняў азначаюць канец эмбрыянальнага перыяду.

На працягу гэтага часу эмбрыён чалавека вырастае з адной клеткі да амаль аднаго більёна клетак, якія фарміруюць больш за 4,000 асобных анатамічных структур.

Зараз эмбрыён валодае больш за 90% структур, якія мы знаходзім у дарослых.