Skip Navigation

National Geographic Society Este programa se distribuye en los Estados Unidos y Canadá por National Geographic y EHD. [obtenga más información]

DVD ilustrado plurilingüe

La biología del desarrollo prenatal




БІЯЛОГІЯ ЎНУТРЫВАНТРОБНАГА РАЗВІЦЦЯ

.Беларуская мова [Belarusian]


 

Descargar versión en formato PDF  ¿Qué es PDF?
 

Desarrollo embrionario: 4 a 6 semanas

Capítulo 11   4 semanas: líquido amniótico

К 4 тыдню чысты амніён акружае эмбрыён мяшком, які напоўнены вадкасцю. Гэтая стэрыльная вадкасць, якая называецца каляплоднымі водамі, засцерагае эмбрыён ад цялесных пашкоджанняў.

Capítulo 12   El corazón en acción

Звычайна сэрца б'ецца прыблізна 113 разоў за мінуту.

Звярніце ўвагу, як сэрца мяняе колер, калі кроў запаўняе і пакідае свае камеры пры кожным удары.

Сэрца прыблізна б'ецца 54 мільёны разоў да нараджэння і больш за 3.2 більёны разоў на працягу 80-гадовага тэрміну жыцця.

Capítulo 13   Crecimiento del cerebro

Хуткі рост мозга назiраецца праз змену знешняга выгляду пярэдняга мозга, сярэдняга мозга і задняга мозга.

Capítulo 14   Esbozos de las extremidades y piel

Развіццё верхніх і ніжніх канечнасцей пачынаецца са з'яўленнем, к 4 тыдню, почак канечнасцей.

У гэтай стадыі развіцця скура празрыстая, таму што яе таўшчыня роўная адной клетцы.

Калі скура робіцца больш тоўстай, яна губляе сваю празрыстасць, гэта значыць, што мы зможам назіраць за развіццём унутраных органаў толькі на працягу прыкладна двух месяцаў.

Capítulo 15   5 semanas: hemisferios cerebrales

Паміж 4 і 5 тыднем, мозг працягвае хутка расці і дзеліцца на 5 асобных частак.

Галава складае прыблізна 1/3 ад агульнай велічыні эмбрыёна.

З'яўляюцца паўшар'і галаўнога мозга, яны паступова становяцца яго найбольшымі часткамі.

У выніку функцыі, якія кантралююцца паўшар'ямі галаўнога мозга, уключаюць мысленне, вучэнне, памяць, мову, зрок, слых, адвольны рух і вырашэнне праблем.

Capítulo 16   Vías respiratorias principales

У органах дыхання з'яўляюцца правы і левы галоўныя ствалы бронхаў, і ў рэшце рэшт далучаюцца да трахеі ці дыхальнага горла з лёгкімі.

Capítulo 17   Hígado y riñones

Звярніце ўвагу на вялікую печань, якая запаўняе брушную поласць і знаходзіцца блізка да сэрца, якое б'ецца.

Сталыя ныркі з'яўляюцца к 5 тыдню.

Capítulo 18   Saco vitelino y células germinales

Жаўтковы мяшок змяшчае раннія рэпрадуктыўныя клеткі, якія называюцца зародкавымі клеткамі. К 5 тыдню гэтыя зародкавыя клеткі мігруюць да рэпрадуктыўных органаў, якія знаходзяцца побач з ныркамі.

Capítulo 19   Placas de las manos y cartílago

Таксама к 5 тыдню у эмбрыёне развіваюцца пласцінкі рук, а стварэнне храстка пачынаецца к 5 1/2 тыдням.

Тут мы бачым пласцінку і запясце левай рукі ва ўзросце 5 тыдняў і 6 дзён.