Skip Navigation

National Geographic Society Este programa se distribuye en los Estados Unidos y Canadá por National Geographic y EHD. [obtenga más información]

DVD ilustrado plurilingüe

La biología del desarrollo prenatal




БІЯЛОГІЯ ЎНУТРЫВАНТРОБНАГА РАЗВІЦЦЯ

.Беларуская мова [Belarusian]


 

Descargar versión en formato PDF  ¿Qué es PDF?
 

Capítulo 1   Introducción

Дынамічны працэс, пры якім аднаклетачная зігота чалавека становіцца дарослай асобінай, якая складаецца са 100 трыльёнаў клетак, магчыма з'яўляецца найбольш дзіўным феноменам ва ўсёй прыродзе.

Зараз даследчыкі ведаюць, што шмат належных функцый, якія выконвае цела дарослага чалавека, вызначаюцца на працягу цяжарнасці - часта задоўга да нараджэння.

Перыяд развіцця да нараджэння ўсё больш разумееца як час падрыхтоўкі, на працягу якога чалавек у стадыі развіцця набывае шмат структур і практыкуе шмат здольнасцей, неабходных дзеля выжывання пасля нараджэння.

Capítulo 2   Terminología

Цяжарнасць чалавека, вымераная ад часу апладнення ці зачацця да нараджэння, звычайна доўжыцца прыкладна 38 тыдняў.

На працягу першых 8 тыдняў пасля апладнення чалавек у стадыі развіцця называецца эмбрыёнам, што значыць "які расце ўнутры." Гэты час, які называецца эмбрыянальным перыядам, характэрызуецца фарміраваннем большасці галоўных сістэм цела.

Ад сканчэння 8 тыдняў і да канца цяжарнасці, "чалавек які развіваецца, называецца плодам," што значыць "ненароджаны нашчадак." На працягу гэтага часу, які называецца вантробным перыядам, цела расце і становіцца большым і яго сістэмы пачынаюць функцыянаваць.

Увесь як эмбрыянальны, так і вантробны час гэтай праграмы, лічацца ад часу апладнення.