CineAmnios y capas germinales |
Compre ahoraDe La biología del desarrollo prenatal |
Guión: К 1 тыдню клеткі ўнутранай клетачнай масы ствараюць два пласты, якія называюцца гіпабласт і эпібласт. Гібапласт дае пачатак жаўтковаму мяшку, які з'яўляецца адной са структур, праз якія маці забяспечвае пажыўнымі рэчывамі эмбрыён на ранняй стадыі развіцця. Клеткі эпібласту ствараюць мембрану, якая называецца амніён, і ўнутры якой эмбрыён, а пазней плод, развіваюцца да нараджэння. Прыблізна к 2 1/2 тыдням эпібласт стварае 3 спецыяльныя тканкі ці зародкавыя пласты, якія называюцца эктадэрма, эндадэрма, і мезадэрма. Эктадэрма дае пачатак шматлікім структурам, уключаючы мозг, спінны мозг, нервы, скуру, пазногці і валасы. Эндадэрма стварае асноўны матэрыял для сістэмы органаў дыхання і стрававальнага тракту, а таксама стварае часткі галоўных органаў, такіх як печань і падстраўнікавая залоза. Мезадэрма стварае сэрца, ныркі, косткі, храсток, цягліцы, крывяныя цельцы і іншыя структуры. |
Todas las edades en referencia a la fecundación, no al último período menstrual.
|
< Anterior | Ver fotos instantáneas | Siguiente > |